Максім Мірны і Хорыя Тэкаў прайгралі ў першым крузе US Open
На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе беларуска-румынскі дуэт выбыў з барацьбы ўжо ў першым крузе.
У 1/32 фіналу 28 жніўня яны саступілі уругвайцу Пабла Куэвасу і аргентынцу Арасія Себальясу — 2:6, 5:7, перадае БелаПАН.
Дарэчы, Мірны выйграваў US Open у парным разрадзе ў 2000 і 2002 гадах — з аўстралійцам Лейтанам Х'юітам і індыйцам Махешам Бхупаці. А ў мінулым сезоне ён таксама выбыў у першым крузе — з канадцам Дэніэлам Нестарам.