Уладзімір Валчкоў не разумее, чаму Максім Мірны "пакаяўся" за 2020 год

Уладзімір Валчкоў

Уладзімір Валчкоў / TUT.by

Беларускі тэнісіст, трэнер Уладзімір Валчкоў не разумее, чаму Максім Мірны "пакаяўся" за 2020 год. У жніўні 2020-га тэнісіст у Instagram пратэставаў супраць гвалту сілавікоў у Беларусі ("Стоп гвалт!!!", — пісаў ён). Запісаў відэа з заклікам да сілавікоў спыніць гвалт і Валчкоў. "Разумею, што ёсць розныя спосабы падаўлення пратэстаў, аднак той узровень жорсткасці перахлёстваў у разы, кажа ён цяпер у інтэрв'ю блогу "Люди". — Праўда, не асабліва верыў, што мой заклік зменіць сітуацыю".

Максім Мірны "пакаяўся" за тое, што ў 2020-м выступіў супраць гвалту ў краіне, восенню 2023 года: "Я не справіўся. Я жывы чалавек, мы ўсе схільныя рабіць памылкі. Паўтаруся: я шкадаваў пра свой эмацыйны выступ". Якраз у той час у тэнісіста ўзніклі сурёзныя праблемы са здароўем, а ў сілавікоў з'явіліся пытанні да яго бацькі.

"Паглядзеў і не зразумеў, за што Макс прасіў прабачэння, — кажа Уладзімір Валчкоў. — ...Мабыць, былі нейкія найглыбейшыя ўзрушэнні, якія маглі прымусіць яго адрэагаваць тым ці іншым чынам... Я вось зрабіў заяву супраць гвалту і далей не спрабаваў лезці ў палітычную гісторыю, бо прыкладна ўяўляў развіццё падзей".

Валчкоў у апошнія гады жыве і працуе ў Турцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі