Максім Мірны не прабіўся ў паўфінал парнага разраду Уімблдона

Максім Мірны не прабіўся ў паўфінал парнага разраду Уімблдона

Максім Мірны не прабіўся ў паўфінал парнага разраду Уімблдона. У ¼ фіналу беларус у пары з палякам Марцінам Маткоўскім прайгралі прадстаўнікам Аўстрыі і Харватыі Оліверу Мараху і Матэ Павічу — 5:7, 2:6, 2:6. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 46 хвілін.

Аднак Мірны пакуль застаецца на Уімблдоне. У сераду разам з Кацярынай Макаравай з Расіі ён згуляе ў чвэрцьфінале спаборніцтваў сярод змяшаных пар. Іх сапернікамі будуць Джоселін Рае і Кен Скупскі з Вялікабрытаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі