Маладафронтаўца Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 1 мільён 225 тысяч рублёў
У судзе Ленінскага раёна Гродна 24 сакавіка разгледзелі справу намесніка старшыні "Маладога фронту" Алеся Кіркевіча. Хлопца судзілі за распаўсюд газеты “Хрысціянская абарона”. Суддзя Ксенія Стасюкевіч вынесла яму штраф у памеры 1 мільён 225 тысяч рублёў за парушэнне заканадаўства аб СМІ. Кіркевіч збіраецца абскарджваць рашэнне суда, бо не лічыць яго правамерным.