Маладафронтаўцы "каранавалі" Аляксандра Лукашэнку
"Ці карануем Лукашэнку, ці выганім яго вон 19 снежня?" Так гучаў адзін з галоўных лозунгаў акцыі, якую зладзіў 6 снежня "Малады фронт". Так маладафронтаўцы выказвалі сваё стаўленне да IV Усебеларускага народнага сходу, які праходзіць у Мінску. Пра гэта Еўрарадыё распавяла намесніца старшыні "Маладога фронту" (Чэхія) Наста Палажанка.
Акцыя адбылася каля ўваходу ў ГУМ і доўжылася прыблізна паўгадзіны. Паўтара дзясятка актывістаў трымалі ў руках іранічныя плакаты "Хачу дзіця ад Лукашэнкі", "БТ: толькі Бацька", "У кожную вёску па лядовым палацы!":
Палажанка: "Сёння маладафронтаўцы выказвалі свае стаўленне да гэтак званага Нацыянальнага сходу. Яны трымалі ў руках плакаты, якія выяўлялі нібыта яўную прыхільнасць тых людзей якія прыстутнічалі там. Напрыклад : "У кожную вёску па лядовым палацы!", "Веру свята ў свайго прэзідэнта". Усёй гэтай акцыяй мы імкнуліся перадаць абсурднасць нацыянальнага сходу, на якім людзі нічога не вырашаюць і абсалютна выпадкова трапляюць".
Па словах Палажанкі, на акцыі маладафронтаўцы таксама заклікалі людзей прыйсці 19 снежня на Плошчу. Падчас акцыі затрыманняў не было. Але перад ёй у метро былі затрыманыя тры маладафронтаўцы.