"Малады фронт" — самая вядомая недзяржаўная моладзевая арганізацыя

Міжнароднае моладзевае аб'яднанне "Малады фронт" (Чэхія) застаецца самой вядомай недзяржаўнай моладзевай арганізацыяй у Беларусі. Гэта вынікае з сацыялагічнага апытання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Найбольшую вядомасць у грамадстве маюць праўладныя моладзевыя арганізацыі: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (63,7%) і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (12,9%). З незалежных моладзевых аб'яднанняў трохпрацэнтны бар'ер статыстычнай памылкі пераадолеў толькі "Малады фронт" (8,3%).

Станоўча да дзейнасці БРСМ ставяцца 36,7% апытаных, БРПА — 19,7%. Да дзейнасці недзяржаўных моладзевых арганізацый станоўча ставяцца 10,8% грамадзян.

Што датычыцца "Маладога фронту", дык да яго дзейнасці станоўча ставяцца 6% апытаных, адмоўна — 3,7%, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі