Маладыя беларускія дызайнеры — прызёры міжнароднага Строганаўскага фэсту
Маладыя беларускія дызайнеры сталі прызёрамі міжнароднага Строганаўскага фэсту дызайнераў СНД. Ён завяршыўся 26 лістапада ў Маскве. Студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Павел Канановіч, інфармуе БЕЛТА, стаў уладальнікам другой прэміі ў намінацыі "Вытворчае абсталяванне, навуковая апаратура". Так быў адзначаны яго дызайн-праект каркасна-панэльнай кабіны сямейства шасі Мінскага заводу колавых цягачоў.
Абсалютным пераможцам Першага навуковага форума дызайнераў, які прайшоў у рамках фэсту, стаў Якаў Ленсу з Мінску. Ён прысвяціў сваю навуковую працу пытанням падрыхтоўкі дызайнераў у новых эканамічных умовах.
Агулам у міжнародным Строганаўскім фэсце прынялі ўдзел больш за тысячу маладых дызайнераў практычна з усіх краінаў СНД. Фэст ладзіўся ў два этапы, першы тур адбыўся ў кастрычніку ў Ніжнім Ноўгарадзе, а фінал, у які патрапілі 300 удзельнікаў, — у лістападзе ў Маскве.