Марцаў: Масква і Брусэль падтрымаюць не кандыдата, а дэмакратычныя выбары

Еўрасаюз не будзе падтрымліваць адзінага кандыдата на будучых выбарах у Беларусі. Брусэль цікавіць не асоба, а дэмакратычныя і празрыстыя выбары. Пра гэта заявіў Пётр Марцаў у інтэрвію Еўрарадыё. Такім чынам ён пракаментаваў сустрэчу Ўладзіміра Някляева з прэзідэнтам Еўрапарламента Ежы Бузэкам на Эканамічным форуме ў Польшчы. Марцаў: "Я не думаю, што Расія, ЗША ці Брусель будуць падтрымліваць пэўнага кандыдата. Хутчэй за ўсё, яны падтрымаюць пэўную сітуацыю. І Расія, і Еўрасаюз, і ЗША будуць настойваць на празрыстых выбарах і дэмакратычным працэсе. Іх мэта - дэмакратызацыя Беларусі, а не прывядзенне да ўлады канкрэтнага палітыка".

Эксперт адзначыў, што кандыдат высветліцца падчас збору подпісаў, але наўрад ці ён будзе адзіны.

Нагадаем, што па выніках сустрэчы з Ежы Бузэкам Някляеў заявіў, што на будучых выбарах разлічвае на падтрымку і Еўропы, і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі