Масква лічыць некарэктнымі рэкамендацыі Мінску наконт наведвання Абхазіі

Масква лічыць некарэктнымі рэкамендацыі МЗС Беларусі сваім грамадзянам выконваць у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі грузінскія законы. Пра гэта паведаміла РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў Крамлі. Пры гэтым крамлёўскі чыноўнік нагадаў, што Беларусь у адрозненне ад шэрагу заходніх краін першапачаткова не займала адназначную пазіцыю па непрызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Нагадаем, што тыдзень таму супрацоўнік МЗС Беларусі Аляксандр Лукашэвіч рэкамендаваў грамадзянам краіны выконваць законы Грузіі пры планаванні паездак у Абхазію і Паўднёвую Асецію. Звязаны гэтты было з тым, што прынамсі двое беларускіх грамадзян трапілі ў грузінскую турму пасля наведвання Абхазіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі