Мастоўскія міліцыянты прызналі, што дактыласкапія — дабраахвотная

Сябра рады Руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ на свой зварот у Мастоўскі РАУС, у якім ён патрабаваў патлумачыць прычыны масавага выкліку жыхароў Мастоў для здачы дактыласкапіі.
Нагадаем, што некалькі тыдняў назад мужчынскае  насельніцтва Мастоў масава атрымала позвы з патрабаваннем прыйсці ў Мастоўскі РАУС для дактыласкапіі. У выпадку адмовы грамадзянам пагражалі прымусовымі прывадамі, а таксама крымінальнай адказнасцю ў выпадку адмовы дачы паказанняў.

У адказе ж Зарэмбюку мастоўскія міліцыянеры фактычна адмовіліся ад сваіх словаў, заявіўшы, што гэтая працэдура носіць "неабавязковы характар" і ў выпадку адмовы грамадзянін не будзе паддадзены прымусовай дактыласкапіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі