Матч БАТЭ — “Александрыя” будзе паказаны ў жывым эфіры
Матч плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — “Александрыя” будзе паказаны ў жывым эфіры. Пра гэта паведамляе “Прессбол”, які спасылаецца на дырэктара тэлеканала “Беларусь 5” Паўла Булацкага. Паводле яго слоў, ужо дасягнутая дамоўленасць з ФК БАТЭ. Напярэдадні гульні на “Барысаў-Арэне” арганізуюць выязную студыю, вядучыя і эксперты ў эфіры будуць аналізаваць падзеі на полі.
Як вядома, БАТЭ прымае “Александрыю” ў чацвер, 17 жніўня. Пачатак у 20.00. “Беларусь 5” вядзе перамовы наконт паказу гасцявога матчу, які пройдзе 24 жніўня ва Украіне.
У выпадку поспеху БАТЭ згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы.