Матч за Суперкубак Беларусі пройдзе ў Мінску

Матч за Суперкубак Беларусі пройдзе ў Мінску

Матч за Суперкубак Беларусі пройдзе 10 сакавіка на стадыёне футбольнага клуба "Мінск", паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. У матчы за галоўны трафей года сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Пачатак гульні прызначаны на 16.30. 

Стадыён змяшчае каля 3000 гледачоў. Матч-адкрыццё футбольнага сезона пройдзе на ім ужо трэці раз. Пяць разоў гульня за Суперкубак адбывалася ў Мінскім футбольным манежы і адзін раз — у Пінску на стадыёне "Хваля".

Барысаўская каманда ўжо сем разоў прымалі ўдзел у матчах за Суперкубак. А вось брэстаўчане за кубак будуць змагацца першы раз. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі