Медыянны заробак чыноўнікаў амаль на чвэрць вышэйшы, чым у іх рэгіёнах

Беларускія грошы / Белорусские деньги / Еўрарадыё

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Партал Myfin.by вывучыў паказчыкі медыяннага заробку за травень сярод дзяржслужачых у рэгіёнах Беларусі. Аказалася, што чыноўнікі атрымліваюць прыкладна на 25% больш, чым астатнія беларусы. 

Так, у Мінску медыянны заробак за травень 2024 года ў сферы "Дзяржаўнае кіраванне" склаў 2464,7 руб. пры гэтым медыянны заробак агулам па горадзе — 2087,7 руб.

Паказчык у Брэсцкай вобласці 2010,7 руб.сярод чыноўнікаў і 1580,9 руб. у астатніх жыхароў рэгіёна. У Гродзенскай вобласці-1999,9 і 1574,5 руб. Крыху меншы разрыў ў Мінскай вобласці (1869,5 руб. супраць 1760,6 руб.). 

Па Гомельскай і Віцебскай абласцях дадзеных па катэгорыі "Дзяржаўнае кіраванне" Белстат не апублікаваў.

Нагадаем, медыянны заробак — гэта паказчык, які дзеліць заробкі на дзве роўныя часткі. Адна палова работнікаў атрымлівае менш, другая — больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі