Мэр Пінска прызнаў, што парушае правілы дарожнага руху
Старшыня пінскага гарвыканкама Аляксандр Гордзіч у інтэрв’ю мясцовай газеце прызнаў, што часам парушае Правілы дарожнага руху.
“У выхадныя выязджаю за горад паліхачыць. Калі не ствараю аварыйнай абстаноўкі на трасе, выціскаю больш за 150 км у гадзіну”.
Як вядома, у Беларусі, нават на самых лепшых аўтамагістралях, дазволена максімальная хуткасць 110 км у гадзіну. Апрача таго, кіраўнік Пінска распавёў, што ягоны заробак за ліпень склаў 1100 долараў. І тое, што ён адмовіўся ад прапановы працаваць у Адміністрацыі прэзідэнта, а на пасадзе мэра горада мяркуе заставацца “пакуль не выганяць”, бо мае шмат планаў.
Глеб Паўлоўскі, Пінск