Мігранты з дапамогай лесвіцы пералазяць плот на беларуска-польскай мяжы

Мігранты з дапамогай лесвіцы пералазяць плот на беларуска-польскай мяжы

Мігранты з дапамогай лесвіцы пералазяць плот на беларуска-польскай мяжы, паведамляюць польскія памежнікі.

За мінулыя суткі была зафіксавана 21 спроба нелегальнага пераходу мяжы. Спробы перасячэння мяжы адбываліся ў раёне Чарэмшы, Белавежы, Міхалова і Нараўкі. Сярод тых, хто незаконна спрабаваў патрапіць у Польшчу — грамадзяне Турцыі, Самалі, Емена і Ірака. 

Ля Чарэмшы група незадакументаваных мігрантаў з Егіпта перасякла мяжу дзякуючы лесвіцы.

На прыканцы чэрвеня ў Польшчы скончылася будова плота працягласцю ў 186 кіламетраў, які раздзяляе краіну з Беларуссю. Вышыня сцяны — 5,5 метраў. Але, як бачым, хітрыя мігранты знайшлі просты спосаб яе пераадолення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі