Мігранты зноў закідалі камянямі польскіх памежнікаў

Мігранты зноў закідалі камянямі польскіх памежнікаў / twitter.com / Straz_Graniczna
Мігранты зноў закідалі камянямі польскіх памежнікаў / twitter.com / Straz_Graniczna

Група мігрантаў на беларуска-польскай мяжы закідала камянямі польскіх памежнікаў. Пра гэта паведаміла памежная служба Польшчы.

"За мінулыя суткі 83 замежнікі спрабавалі трапіць у Польшчу з боку Беларусі. Сярод іх — грамадзяне Эрытрэі, Кубы, Алжыра і Самалі. 14 чалавек, калі ўбачылі патрулі, вярнуліся на беларускую тэрыторыю", — гаворыцца ў паведамленні.

На мяжы Беларусі і Латвіі затрымалі 31 чалавека, на літоўска-беларускай — 7.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі