Міхаіл Грабоўскі можа не згуляць у матчы са Швецыяй
Чвэрцьфінал хакейнага чэмпіянату свету пройдзе ў чацвер, 22 траўня.
Як паведамляе сайт belarushockey.com, удзел лідара беларускай зборнай знаходзіцца пад пытаннем. Міхаіл Грабоўскі атрымаў траўму ў нядаўнім матчы з Латвіяй і ўжо прапусціў заключны матч першага этапа са зборнай Расіі.
Для зборнай Беларусі адсутнасць Грабоўскага будзе вялікай стратай.