Падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусь завезлі адзёр

Пра гэта паведаміў загадчык супрацьэпідэмічнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Дзмітрый Галоцік на прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 чэрвеня.

Паведаміць якія-небудзь іншыя падрабязнасці спецыяліст адмовіўся, адзначае БелаПАН.

Дарэчы, напярэдадні чэмпіянату, які праходзіў у Мінску з 9 па 25 мая, медыкі папярэджвалі пра магчымасць завозу ў краіну адзёру ды іншых інфекцыйных захворванняў. Яны рэкамендавалі зрабіць неабходныя прышчэпкі.

Паводле звестак санслужбы, выпадкі завознага адзёру ў Беларусі рэгіструюцца штогод. Так, у 2013 годзе адзін жыхар Мінска заразіўся ў Украіне, другі — у Расіі. Ад іх заразіліся яшчэ чатыры чалавекі, якія знаходзіліся з хворымі ў кантакце.

Фота — uralpolit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі