За мяжой “беларускі сняданак” лічаць сэксуальнай забавай
Усе добра ведаюць пра існаванне “шведскага стала”, “сняданку па-французску” і “еўрапейскага сняданку”. Як высветлілася, існуе ў свеце і “беларускі сняданак”. Але ёсць два “але”. Па-першае, пра яго нічога не ведаюць беларусы. А па-другое, “беларускі сняданак” мае ўскоснае дачыненне да ежы.
Азначэнне “беларускага сняданку” знайшлося на сайце Urban Dictionary — аднаго з самых вялікіх онлайн-слоўнікаў сучаснага слэнгу, над укладаннем якога штодня працуе 20 тысяч аматараў з усяго свету:
Беларускі сняданак — адна з формаў сексуальнай блізкасці. Гэта акт, калі на жываце аднаго з партнёраў разбіваецца яйка. Яму даюць сцячы ўніз, да вагіны ці пеніса, а пасля злізваюць, пакуль не стане чыста.
Тут жа ёсць прыклад ужывання “беларускага сняданку” ў размове:
— Хлопча, мая сяброўка прымусіла мяне зрабіць беларускі сняданак для яе.
— Яна хворы чалавек.
Ёсць у слоўніку і іншыя азначэнні, звязаныя з Беларуссю. Такое адчуванне, што мы краіна вычварэнцаў!
Belarusian alarm clock — гэта калі вы вельмі мала спалі, бо ўночы ў вас быў шалёны сэкс, але ж вы падымаецеся з ложка вельмі лёгка, бо знаходзіцеся ў эйфарыі.
Dirty Belarusian — гэта калі падчас сэксу вас пляскаюць па азадку, засунуўшы руку ў заднюю кішэню штаноў.