Дзеці, якія масава трапілі ў інфекцыйную бальніцу, адчуваюць сябе лепш
Тэрмометр / unsplash
Стан дзяцей, якія трапілі ў інфекцыйнае аддзяленне Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, палепшыўся. Днямі 29 выхаванцаў дзіцячага садка былі шпіталізаваныя з сімптомамі харчовага атручвання.
Некаторых дзетак ужо выпісалі з бальніцы, але большасць застаецца пад наглядам медыкаў.
"Усё неабходнае ў гэтай сітуацыі было зроблена, у тым ліку ўзятыя аналізы на вірусы і іншыя патагены, якія могуць быць прычынай такога стану", — паведаміў галоўны ўрач Барысаўскай ЦРБ Аляксандр Дразд.
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь праводзіць праверку, каб высветліць, што стала прычынай атручвання дзяцей.