Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы гаварыў па-в'етнамску (відэа)
Беларускі прэм'ер-міністр працягвае здзіўляць сваім веданнем замежных моваў.
На гэты раз Міхаіл Мясніковіч сказаў адну фразу на в'етнамскай мове на сустрэчы з урадавай дэлегацыяй гэтай краіны. Учынак беларускага прэм'ера быў сустрэты гасцямі ледзьве не авацыяй.
Нагадаем, летась у верасні, адкрываючы 42-ю школу на Каменнай горцы ў Мінску, Міхаіл Мясніковіч звярнуўся да дзяцей на англійскай мове.
Фота — bymedia.net, АНТ