Міхаіл Орда абраны старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

"Гэта для мяне вялікі гонар і адказнасць, таму што, як сказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прафсаюзы, Саветы дэпутатаў, моладзевыя арганізацыі з'яўляюцца апорай для нашай дзяржавы і грамадства. Галоўнай задачай для прафсаюзаў заўсёды была і застаецца абарона інтарэсаў працаўніка, менавіта таго чалавека, які стварае ўсе багацці нашай краіны, наш дабрабыт. Мы будзем выкарыстоўваць для гэтага ўсе магчымасці, якія ёсць у прафсаюза, цесна працаваць з урадам", - такім чынам адрэагаваў сам Міхаіл Орда на прызначэнне.

Нагадаем, што ранейшы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў, Леанід Козік, падаў у адстаўку 22 верасня.

Міхаіл Орда нарадзіўся 28 верасня 1966 года. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў другога і трэцяга скліканняў, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. З'яўляўся дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі другога склікання, кіраўніком групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Балгарыя, уваходзіць у склад Нацыянальнай дэлегацыі ПА АБСЕ.

Мае падзяку Аляксандра Лукашэнкі, узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. жанаты, мае сына і дачку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі