Міхаіл Саакашвілі ўдзячны Беларусі за падтрымку

Пра гэта грузінскі лідэр заявіў у інтэрв'ю Першаму каналу беларускай тэлевізіі, якое паказалі ўвечары 15 ліпеня. Па словах Саакашвілі, калі трэба было падтрымліваць адзін аднаго, Беларусь заўсёды падтрымлівала Грузію. Саакашвілі: "У Грузіі вялізная сімпатыя да беларускага народу. І сапраўды, калі ёсць еўрапеізаваная нацыя, то гэта, вядома ж, беларусы. Мы праходзілі розныя перыяды ў рамках СНД (цяпер мы не з'яўляемся чальцамі СНД). Але неяк так атрымалася, што калі трэба было падтрымліваць адзін аднаго, Беларусь заўжды нас падтрымлівала".

Саакашвілі нагадаў, што Беларусь не далучылася да расійскага эмбарга на грузінскае віно і мінеральную ваду. Ён таксама адзначыў, што паміж Тбілісі і Мінскам цяпер існуюць інтэнсіўныя прамыя авіязносіны.

Грузінскі прэзідэнт выказаў надзею, што Беларусь паступіць мудра, разглядаючы прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі