Мікалай Лазавік: Дата 19 лістапада абраная "пальцам у неба"

"Пальцам у неба! Вось каб якраз хоць месяц заставаўся на агітацыйную працу кандыдатам", – так адказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік на пытанне, чаму менавіта 19 лістапада плануюць зарэгістраваць кандыдатаў. Гэтую дату раней называла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Па словах Лазавіка, гэта толькі спадзяванне выбарчай камісіі, бо ў каляндарным плане рэгістрацыя мусіць адбыцца з 14 да 23 лістапада.

"Калі дакументы будуць гатовыя своечасова і ніякіх складанасцяў не будзе, то зможам скараціць гэты тэрмін і правесці рэгістрацыю 17–19 лістапада", – адзначыў Лазавік. Але гэта можа і расцягнуцца, бо ЦВК пакуль не ведае, з якімі пытаннямі можа сутыкнуцца, дадаў сакратар Цэнтравыбаркаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі