Міліцыя абвяргае "расійскі след" у выбуху 3 ліпеня 2008 году

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. Нагадаем, на Дзень Волі 25 сакавіка мінская міліцыя абвяшчала, што невядомыя зламыснікі з Расіі рыхтуюць тэракт. Патэнцыйнае злачынства параўноўвалася з выбухам, які адбыўся ў Мінску 3-4 ліпеня 2008 года.

Але, па словах Ластоўскага, няма ніякіх прычынаў шукаць “расійскі след” у дагэтуль нераскрытым тэракце на 3 ліпеня 2008 году.

Аляксандр Ластоўскі: “Я цалкам выключаю вось гэтыя ўсе падзеі. Паміж імі аніякай узаемасувязі няма, паводле маіх дадзеных. І гэта стоадсоткавая інфармацыя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі