Міліцыя: Пры Мытным саюзе ў Беларусі павялічыцца колькасць аўтакрадзяжоў
Сталічная міліцыя не выключае, што ў будучыні павялічыцца колькасць аўтакрадзяжоў у Мінску ў сувязі з уступленнем Беларусі ў Мытны саюз. Па словах начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Мікалай Вярэм'ева, пакуль што крымінагенная сітуацыя ў сталіцы па крадзяжах і ўгонах аўтатранспарту стабільная. У 2009 годзе ў параўнанні з 2008 годам колькасць скрадзенага аўтатранспарту нават знізілася на 70 адзінак.
Дарэчы, адзначае БелаПАН, за першыя 20 дзён 2010 года ў Мінску адбылося дзевяць угонаў і тры крадзяжы аўтамашын. За столькі ж дзён 2009 года — 26 і 10 адпаведна.
Дарэчы, адзначае БелаПАН, за першыя 20 дзён 2010 года ў Мінску адбылося дзевяць угонаў і тры крадзяжы аўтамашын. За столькі ж дзён 2009 года — 26 і 10 адпаведна.