Міліцыя шукае кіроўцу, які збіў насмерць пешахода пад Мінскам

Міліцыя шукае кіроўцу, які збіў насмерць пешахода пад Мінскам

Мінская абласная ДАІ шукае сведкаў дарожнага здарэння, якое стала прычынай гібелі пешахода. Інцыдэнт адбыўся 2 кастрычніка прыкладна ў 21.20 непадалёк ад Мінска, на аўтадарозе Глебкавічы — Сухарукія. Аўтамабіль, сіняга колеру, як мяркуецца, маркі Subaru Impreza, 2007-2011 года выпуску, насмерць збіў мужчыну.

Кіроўца знік з месца здарэння, пра яго месца знаходжання нічога не вядома.

Праваахоўнікі просяць сведкаў або грамадзян, якія маю інфармацыю пра гэтую аварыю, патэлефанаваць па нумарах 8 (017) 204-42-44, 8 (029) 509-42-44, 8 (029) 339-14-44. Кіроўцаў аўтамабіляў гэтай маркі просяць з разуменнем паставіцца да праверак іх машын.

Фота: drive2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі