Мілінкевіч гаварыў пра беларускія выбары са старшынём Еўрапарламента

Лідэр аргкамітэта руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся са старшынём Еўрапарламента Хансам-Гертам Петэрынгам і кіраўніком камісіі па міжнародных сувязях Яцэкам Сарыюшам-Вольскім.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася "палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў і перспектывы развіцця дыялогу паміж Еўрасаюзам і Беларуссю".

БелаПАН нагадвае, што 8 кастрычніка ў Еўрапарламенце пройдзе абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі, падчас якога з заявамі выступяць прадстаўнікі Еўракамісіі і Савета ЕС, а таксама будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі