А. Мілінкевіч: Мой маральны абавязак - падтрымаць кубінскіх палітзняволеных

Беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст кіраўніку Кубы Раулю Кастра. Ён заклікае ўлады гэтай краіны вызваліць кубінскіх палітычных зняволеных. У інтэрв'ю Еўрарадыё Мілінкевіч кажа, што добра знаёмы з сітуацыяй на так званай "выспе свабоды", хоць ніколі і не быў там:

"Я добра ведаю сітуацыю на Кубе, я неаднойчы ў розных краінах сустракаўся з самімі кубінцамі, якія змагаюцца за свабоду. І таму лічу сваім маральным абавязкам падтрымліваць тых людзей, якія церпяць ад дыктатуры на Кубе".

Свой ліст лідэр руху "За свабоду" накіраваў Раулю Кастра не праз пошту, а з дапамогай сяброў-партнёраў у еўрапейскіх краінах. Такім чынам ён паўдзельнічаў у міжнароднай кампаніі салідарнасці з кубінскімі палітзняволенымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі