Мілінкевіч: простыя словы “любіць Беларусь” — гэта наша нацыянальная ідэя

Мілінкевіч: простыя словы “любіць Беларусь” — гэта наша нацыянальная ідэя

26 сакавіка госць Еўрарадыё — экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.


Нас вякамі імкнуліся русіфікаваць ці паланізаваць, нас пазбаўлялі мовы, рэлігіі і нацыянальнай годнасці. Але ніколі так не было, каб беларусы пакорліва пагаджаліся з гэтым гвалтам, перакананы Аляксандр Мілінкевіч. У выніку гэтых скіраваных на знішчэнне беларускасці ў беларусаў працэсаў мы маем тое стаўленне да нацыянальнай мовы, культуры і гісторыі, якое маем, — пераважна абыякавае. І каб вярнуць народу мову і гісторыю, неабходна займацца адукацыяй. Пра тое, як вярнуць беларусам іх беларускасць, але падчас гэтага вяртання не наламаць “ідэалагічных дроў”, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі на выбарах 2006 года Аляксандрам Мілінкевічам.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі