Мінабароны Беларусі паведамляе пра прыбыццё расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі

У Мінабароны РБ па-ранейшаму спадзяюцца на расійскую падтрымку / t.me/modmilby/
У Мінабароны РБ па-ранейшаму спадзяюцца на расійскую падтрымку / t.me/modmilby/

Мінабароны Беларусі паведамляе пра прыбыццё ў краіну расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі. "Праводзіцца планавая ратацыя воінскіх часцей і падраздзяленняў расійскага складніка РГВ [рэгіянальнай групоўкі войскаў]", — заявілі ў Мінску. На тэрыторыю Беларусі "камбінаваным спосабам прыбываюць асабісты склад, узбраенне і тэхніка са складу агульнавайсковых і танкавых злучэнняў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі".

У Мінабароны РБ адзначаюць, што "ў інтарэсах павышэння абараназдольнасці саюзнай дзяржавы працягваецца рэалізацыя мерапрыемстваў па павышэнні баявых магчымасцяў злучэнняў і воінскіх часцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". У прыватнасці завершана пастаўка ва Узброеныя Сілы РБ з тэрыторыі Расіі "чарговага камплекта зенітнага ракетнага комплексу С-400".

Апошнім часам у Беларусі вучыліся ліквідоўваць наступствы ракетных і авіяўдараў. Пра заканчэнне гэтых вучэнняў Мінабароны таксама паведаміла ў пятніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі