Украінцы падлічылі, колькі ў Беларусі засталося расійскіх самалётаў і верталётаў

Украіна ўважліва сочыць за прысутнасцю расійскай арміі ў Беларусі / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
Украіна ўважліва сочыць за прысутнасцю расійскай арміі ў Беларусі / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

Украінцы падлічылі, колькі на аэрадромах у Беларусі засталося расійскіх самалётаў і верталётаў. Гэта 8 знішчальнікаў Су-34, 3 знішчальнікі Су-30СМ і два Су-24МР, 12 верталётаў мадэляў Мі-8, Мі-24 і Мі-28Н. Пра гэта ў інтэрв'ю ukrinform.ua распавёў камандуючы Аб'яднанымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў. Паводле яго слоў, яны амаль не ўзлятаюць і не прымаюць ніякага ўдзелу ў ваенных дзеяннях супраць Украіны.

"Не лятаюць таму, што пасля няўдалага ўварвання расійскай арміі з тэрыторыі Беларусі, наступных няўдач на нашым усходзе і поўдні кіраўніцтва Беларусі вырашыла абмежаваць супрацоўніцтва з Расіяй толькі пастаўкамі зброі, боепрыпасаў, а таксама прадастаўленнем палігонаў для падрыхтоўкі мабілізаваных", — кажа Наеў.

Ён расказаў, што яшчэ ў пачатку красавіка ў Беларусі былі расійскія МіГ-31K, якія з'яўляюцца носьбітамі гіпергукавых ракет "Кінжал".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі