Мінабароны Украіны: у Крыме будзе вельмі горача

Мінабароны Украіны: у Крыме будзе вельмі горача

Міністэрства абароны Украіны анансуе новыя ўдары па расійскіх войсках у Крыме.

"Прагноз надвор'я кажа, што ў Крыме будзе вельмі горача, піша прэс-служба ведамства ў Twitter. — Прыйшоў час рускім захопнікам рыхтавацца да плавання. Каб даплысці да Сочы або Ейска, трэба шмат сіл. Дарэчы, у Кнігу рэкордаў Гінеса можа быць унесены новы рэкорд па самым доўгім заплыве ў адкрытай вадзе".

Магчыма, Мінабароны Украіны адрэагавала на пастаўкі новых заходніх узбраенняў. У сераду стала вядома, што ЗША перадалі Украіне ракеты Harpoon на мабільнай платформе. Украінскія вайскоўцы ўжо прайшлі навучанне па іх выкарыстанні.

Якраз 7 верасня ўпершыню афіцыйна ўкраінскім бокам прызнана "серыя паспяховых ракетных удараў па крымскіх авіябазах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі