Мінчанкі нараджаюць першынцаў у 25

У Мінску сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці складае 25 гадоў, пры нараджэнні наступнага – 30. Пра гэта са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама паведамляе “БелТА”. Па словах адмыслоўцаў, цягам апошніх гадоў у сталіцы склаўся і ўмацоўваўся ідэал сям'і з адным дзіцём. "Паніжэнне нараджальнасці справакавалі змена поглядаў моладзі на шлюб і сям'ю, а таксама высокая эканамічная актыўнасць жанчын", – канстатавалі ў камітэце.

Так, колькасць нараджэнняў на 1 тысячу жанчын ва ўзросце паміж 20 і 24 гадамі за перыяд 1990 па 2005 гады скарацілася са 132 да 58, у жанчын паміж 25 і 29 гадамі – з 95 да 75 адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі