Мінчукам выпадкова ўключылі ацяпленне замест гарачай вады
Такі казус адбыўся ў некалькіх сталічных дамах.
“Сантэхнік пераблытаў кранікі і замест гарачай вады ўключыў ацяпленне. Заходзьце да нас у хатку са сваім венікам”, — напісаў мінчанін Яўген Харужы ў сваім Фэйсбуку.
Паводле Яўгена, жыхары дома, якіх прымусілі вось так папарыцца ў анамальную спёку, выклікалі сантэхніка. Той не адразу змог правільна перакрыць ацяпленне і ўключыць гарачую ваду.
Каментатараў цікавіла, ці выставяць рахунак за ацяпленне ў квітанцыі за летнія месяцы.