Мінэканомікі прапануе працягнуць тэрмін перарэгістрацыі ІП

Міністэрства эканомікі прапануе працягнуць тэрмін рэгістрацыі прыватных унітарных прадпрыемстваў, што ствараюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, да 1 ліпеня 2008 года. Цяпер у ведамстве распрацоўваецца магчымасць прыняцця адпаведнага нарматыўнага акта. На дадзены момант рэгістрацыя прыватных прадпрыемстваў павінна быць завершана да 15 лістапада 2007 года.

Нагадаем, згодна з указам прэзідэнта з 1 студзеня наступнага года прадпрымальнікі не могуць прымаць на працу наёмных работнікаў, за выключэннем блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца абмежаванне колькасці працаўнікоў у ІП да трох чалавек.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі