Мінэнерга адмаўляе магчымасць пастаўкі газу ў Беларусь ў абыход "Газпрому"

У Міністэрстве энергетыкі абверглі магчымасць пастаўкі газу ў Беларусь расійскімі нафтавымі кампаніямі ў абыход "Газпрому". Такі варыянт быў згаданы ў артыкуле, апублікаваным у расійскай газеце "РБК daily" 14 студзеня. Як заявіла БелаПАН прэс-сакратар Мінэнэрга Людміла Зяньковіч, перамовы па газе і нафце вядуцца асобна, таму артыкул выклікае толькі здзіўленне.

Нагадаем, паводле расійскага выдання, Расія пагадзілася павялічыць аб'ёмы бязмытнай пастаўкі паліва, але не ўдакладняецца на колькі.

Па словах крыніцы "РБК daily", афіцыйны Мінск настойвае на тым, што Мытны саюз дазваляе расійскім нафтавым кампаніям пастаўляць газ у краіну без удзелу "Газпрому". Нафтавікам ужо прапанавалі пастаўляць сыравіну па схеме "газ у абмен на прадукцыю". Цікавасць да гэтай прапановы нібыта выказалі "Лукойл", "ТНК-BP" і "Роснефть".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі