Мінгарвыканкам хоча ліквідаваць арганізацыю Някляева праз суд
Яшчэ адна арганізацыя, якую ўзначальвае паэт Уладзімір Някляеў, прыцягнула да сябе пільную ўвагу ўлады. Гэтым разам праблемы пачаліся ў Даследча-асветніцкай установы “Рух наперад”, яе дырэктарам з’яўляецца паэт. Як паведаміла Еўрарадыё намесніца дырэктара Ніна Пахлопка, Мінгарвыканкам збіраецца праз суд пазбавіць іх пасведчання аб рэгістрацыі.
Пахлопка: “Я атрымала пазоўную заяву ад Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама аб прызнанні дзяржаўнай рэгістрацыі Даследча-асветніцкай установы “Рух наперад” несапраўднай”.
Чыноўнікі спасылаюцца на дэкрэт кіраўніка краіны “Аб дзяржаўнай рэгістрацыіі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання”. Юрысты Мінгарвыканкама нечакана высветлілі, што заснавальнікі “Руху наперад” далі фальшывыя звесткі пра свой юрыдычны адрас. Намесніца дырэктара - у шоку ад такой заявы.
Пахлопка: “Заяўляецца, што нібыта мы падалі ілжывыя звесткі пра юрыдычны адрас. Але гэта няпраўда! Я сама займалася юрадрасам. І ён як быў Машэрава, 54, так нічога і не змянялася. Я, па шчырасці, гаспадарнік з вялікім стажам, і я ўпершыню з такім сутыкаюся”.
Мінгарвыканкам ужо падаў адпаведны пазоў супраць “Руху наперад” у Гаспадарчы суд Мінску. Падрыхтоўчае судовае паседжанне прызначанае на 10 чэрвеня. Але сённяшняя праблема “някляеўцаў” у тым, што яны не могуць трапіць у офіс сваёй установы. Памяшканне на Машэрава, 54 пасля ператрусаў 18 траўня, накіраваных супраць актывістаў кампаніі “Гавары праўду!”, дагэтуль стаіць апячатанае.
Пахлопка: “Мы нават не маем магчымасці прадставіць нейкія дакументы. Нам давядзецца звяртацца да арэндадаўцы і прасіць копіі дамовы. Бо ў нас апячатана памяшканне. Мы нават не ведаем, там гэтая дамова ці яе забралі і вывезлі”.
Згодна са статутам, кажа намесніца дырэктара, установу можа ліквідаваць заснавальнік альбо суд. За гэты пункт, лічыць спн.Пахлопка, відаць, улады і ўчапіліся.