Мінгарвыканкам не дазволіў правесці пікет супраць расійскай агрэсіі

Мінгарвыканкам не даў дазволу "Праваму Альянсу" на правядзенне 27 ліпеня пікету каля расійскай амбасады. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр арганізацыі Юрась Карэтнікаў.  "Правы Альянс" хацеў на пікеце выказаць пратэст супраць агрэсіўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да Беларусі: эканамічнага і палітычнага ціску на краіну, замахаў на дзяржаўны суверэнітэт.

Адмову чыноўнікі аргументавалі тым, што паводле закону аб масавых мерапрыемствах забаронена праводзіць акцыі  бліжэй за 50 метраў  ад амбасадаў і консульстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі