Мінгарвыканкам паслаў акцыю Дня Волі на Бангалор

Мінгарвыканкам дазволіў дэмакратычным арганізацыям правесці 25 сакавіка ў сталіцы акцыю з нагоды Дня Волі, але пры гэтым зрабіў карэктывы ў яе сцэнар. Як паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня сталічнай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, арганізатары планавалі прайсці ад Акадэміі навук па тратуарах да сквера Янкі Купалы, каб правесці там мітынг. Аднак гарадскія ўлады прапанавалі правесці мітынг на плошчы Бангалор.

Па словах Івашкевіча, час і месца збору ўдзельнікаў мерапрыемства засталіся ранейшымі — у 18.00 на пляцоўцы каля будынку прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук. "Як працягнуць імпрэзу, вырашым на месцы", — дадаў ён.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, 18 сакавіка на прэс-канферэнцыі лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што дзеянні арганізатараў акцыі будуць залежаць ад колькасці людзей, якія прыйдуць на шэсце, і іх настрою. Таксама ён паабяцаў, што на плошчу Бангалор ніхто ўдзельнікаў акцыі не павядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі