Мінгарвыканкам забараніў, але "Аршанская бітва падушкамі" ўсё ж пройдзе

“Бой падушкамі” ў гонар Аршанскай бітвы пройдзе  8 верасня. Месца і час правядзення пакуль трымаюцца ў сакрэце. Сёлета акцыю арганізуе моладзевае аб’яднанне ”Гісторыка”.  У Мінгарвыканкаме арганізатарам адмовілі ў правядзенні акцыі. “Гісторыка” прапанавала чатыры мажлівыя месцы, дзе можна правесці “Бітву падушкамі”, але чыноўнікаў варыянты не задаволілі. Без адказу засталася толькі заяўка на парк імя 50-годдзя Кастрычніка.
 
Акцыю ўхвалілі ў Міністэрстве культуры і ўпраўленні ідэалогіі гарвыканкаму. Супын ілася ўсё на апошняй інстанцыі – на асобе намесніка старшыні Мінгарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова. Пра гэта распавёў заснавальнік акцыі Андрэй Кім.

Кім: “Міхаіл Сяргеевіч Ціцянкоў сказаў, што яму пляваць на дамоўленасці з іншымі інстанцыямі. Ён дадаў, што яму гэта мерапрыемства не падабаецца, яно дурное, таму яно праводзіцца не будзе”.

Андрэй Кім не з’яўляецца на гэты раз арганізатарам акцыі. А яго адсутнасць чыноўнікі назвалі адной з умоваў дазволу на правядзенне.

Нагадаем, што першы “Бой падушкамі” ў гонар Аршанскай бітвы прайшоў у мінулым годзе. Акцыя была санкцыянаванай. У ёй прынялі ўдзел каля 400 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі