Міністр адукацыі прызнаў, што ў школах не хапае падручнікаў

У школах Беларусі адчуваецца недахоп падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па шэрагу прадметаў. Такую заяву зрабіў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў на калегіі Мінадукацыі.  Паводле яго слоў, "у цэлым" падручнікаў хапае, але калі раённыя аддзелы адукацыі і дырэктары школаў "не спрацавалі", тады і ўзнікаюць праблемы.

Да навучальнага года 2009/2010 Мінадукацыі абяцае забяспечыць вучняў адным асноўным падручнікам па кожным прадмеце, некаторыя з іх могуць быць у электронным выглядзе.

БелаПАН нагадвае, што да пачатку навучальнага года 2008/2009 тэхналагічны працэс выдання падручнікаў перастройваўся ў сувязі з пераходам з 12-гадовай школы на 11-гадовую.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі