Міністр сельскай гаспадаркі абвінаваціў аграрыяў ва ўтрыманстве

Чыноўнік заявіў, што што з улікам дзяржпадтрымкі, якая аказваецца аграпрамысловаму комплексу, і пры належнай аддачы вёскі народна-гаспадарчы комплекс Беларусі цалкам можа заняць годнае месца ў тым ліку і сярод краін Еўрасаюза.



"Для гэтага нашым аграрыям трэба зрабіць выснову — не трэба займацца утрыманствам", — перадае БЕЛТА словы міністра. Разам з тым, Заяц адзначыў, што сёння аграпрамысловы комплекс краіны адказвае свайму прызначэнню. Аграрыі забяспечылі ўнутраны харчовы рынак якаснымі прадуктамі харчавання, паведаміў чыноўнік.



Ён нагадаў, што ў Беларусі няма тых запасаў карысных выкапняў, якія ёсць у яе ўсходняга партнёра Расіі ды ў іншых краінах, таму паліва і энэргію краіна вымушаная купляць за валюту. Міністр заявіў, што асноўная задача на сёння — выпрацаваць меры, якія б паднялі эканамічнае развіццё айчынных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на больш высокі ўзровень.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі