Міністры замежных справаў Польшчы і Нямеччыны прыедуць у Мінск 2 лістапада

2 лістапада Беларусь наведаюць міністры замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэлле і Радаслаў Сікорскі. Як адзначае БелаПАН, візіт міністраў праходзіць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Абодва еўрачыноўнікі хочуць перадаць беларускаму боку выразнае еўрапейскае пасланне ў сувязі з гэтымі выбарамі. Падчас візіту чакаецца сустрэча еўрапейскіх міністраў з іх беларускім калегам Сяргеем Мартынавым і кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнка.

Сікорскі таксама плануе абмеркаваць беларуска-польскія адносіны на перамовах з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімірам Макеем.

Акрамя афіцыйных сустрэч кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Нямеччыны і Польшчы хочуць пабачыцца ў Мінску з некаторымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі