Мінпрыроды хоча знішчыць несанкцыяваны сметнік у Івацэвіцкім раёне да канца лета

Мінпрыроды хоча знішчыць несанкцыяваны сметнік у Івацэвіцкім раёне да канца лета

Да канца лета павінна быць ачышчаная пляцоўка з несанкцыянаванымі прамысловымі адкідамі ў пасёлку Зялёны Бор Івацэвіцкага раёна. Пра гэта паведаміла першая намесніца міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, перадае БЕЛТА.

"Паколькі крымінальная справа яшчэ не спыненая, ёсць пэўныя прававыя пытанні. Павінны быць учынены юрыдычна значныя дзеянні для таго, каб усё было выканана па законе. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць ажыццёўленыя, і я спадзяюся, што да канца лета гэтая пляцоўка будзе ачышчаная", — паведаміла чыноўніца.

Адкіды плануецца вывезці на адпаведныя прамысловыя палігоны, прадугледжаныя для адкідаў трэцяга-чацвёртага класа небяспекі. Цяпер, па словах Малкінай, ідуць удакладненні, хто будзе несці выдаткі па вывазе гэтых адкідаў і іх пахаванні. "Транспарт, які будзе ажыццяўляць вываз небяспечных адкідаў, таксама будзе мець адпаведную ступень абароны. Гэта будзе праходзіць пад кантролем службаў тэрытарыяльнага органа Мінпрыроды", — падкрэсліла першая намесніца міністра.

Адкіды складаліся некалькі гадоў пад выглядам мінеральных дабавак. Паводле дакументаў, яны мусілі вывозіцца на перапрацоўку. Сметнік. па словах Малкінай, зладзілі два ІП, якія маюць адпаведную ліцэнзію. Іх неналежную дзейнасць выявілі супрацоўнікі Мінпрыроды падчас маніторынгу. Прадстаўнікі Мінроыроды не маюць права правяраць фінансава-гаспадарчую дзейнасць, таму звярнуліся ў праваахоўныя органы. Сумесная тэрытарыяльная група выявіла парушэнні. "На падставе гэтага мы атрымалі права пазбавіць іх ліцэнзіі, што і было неадкладна зроблена", — дадала чыноўніца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі