KoRn выступяць у Мінску разам з Soulfly

Як бачна па афішы, KoRn выступяць у Мінску, Кіеве і шматлікіх гарадах Расіі. На разагрэве ў гурта сыграюць трэш-металісты Soulfly на чале з Максам Кавалерай.

Праўда, пацверджання інфармацыі на афіцыйным сайце гурта пакуль няма: расклад тура KoRn там заканчваецца сярэдзінай сакавіка.


Нагадаем, упершыню амерыканскія музыкі сыгралі ў Мінску ў траўні 2011 года. Тады металісты абкатвалі свой 9-ты студыйнік "Korn III: Remember Who You Are".

Фота: allformusic.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі