Мінск наведае прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Матыяс Платцэк

5—7 красавіка Мінск з візітам наведае прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Маціяс Платцэк у суправаджэнні групы прадпрымальнікаў.
Як паведамляе прэс-служба нямецкай амбасады ў Мінску, візіт адбудзецца па запрашэнні міністра замежных спраў Сяргея Мартынава, які ў лютым наведваў Патсдам.

Праграма візіту прадугледжвае сустрэчы ва ўрадзе і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Плануецца ў тым ліку сустрэча з прэм'ерам Сяргеем Сідорскім.

Платцэк таксама наведае мінскую школу № 43, якая з 1996 года падтрымлівае партнёрскія сувязі з гімназіяй Лізе-Майтнер у Фалькензее. 20 вучняў з абодвух бакоў штогод наведваюць краіну школы-партнёра ў межах праграмы школьных абменаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі