Мінскае ДАІ рэкамендуе загадзя выязджаць на матч “Дынама” — “Лакаматыў”
Мінская Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе сёння загадзя выязджаць на чацвёрты матч серыі плэф-оф чэмпіянат КХЛ, на якім сустрэнуцца мінскае “Дынама” і яраслаўскі “Лакаматыў”.
Матч адбудзецца сёння ў комплексе “Мінск-Арэна”.
Нагадаем, што ўчора ў “Мінск-Арэне” быў пастаўлены новы рэкорд наведвальнасці КХЛ — 15 тысяч 982 гледача. Учора ж гаспадары пляцоўкі выйгралі ў расіян з лікам 4:1.
У дарожнай міліцыі звяртаюць увагу кіроўцаў на тое, што ўчастак вуліцы Ціміразева ад вуліцы Сапёраў па вуліцы Арлоўскай зачынены на рэканструкцыю. Каб не трапіць у затор на дарозе, лепей ехаць пра кальцавой, а затым па вуліцах Ціміразева і Нарачанскай, перадае БЕЛТА.