Мінская міліцыя не супраць пляцовак для вулічных музыкаў

Мінская міліцыя не супраць пляцовак для вулічных музыкаў

Мінская міліцыя не супраць таго, каб для выступаў вулічных музыкаў у горадзе вылучаліся пляцоўкі. Праваахоўнікі гатовыя арганізаваць іх бяспеку. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Івана Кубракова.

Сталічныя ўлады яшчэ не прынялі канчатковае рашэнне наконт прадастаўлення вулічным музыкам пляцовак для выступаў. Аднак Кубракоў нагадаў, што ў Мінску ёсць добры досвед музычных вечароў каля Ратушы. Арганізатары гэтых канцэртаў спярша разлічвалі на тысячу слухачоў, але фактычна пляцоўка ў цэнтры Мінску была нават перапоўненая.

Пры абмеркаванні варыянтаў пляцовак для вулічных музыкаў мінская міліцыя будзе ацэньваць узровень іх бяспекі. Калі гэта будзе падземны пераход або пляцоўка каля метро, ГУУС Мінгарвыканкама будзе даваць свае рэкамендацыі, падкрэсліў Кубракоў. Будуць прысутнічаць на вытупах і міліцыянты ў форме.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі