Мінскія ўлады не дазволілі пікеты салідарнасці з Казуліным
Правядзенне пікетаў салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным на сталічнай вуліцы Арлоўскай не дазволілі мінскія ўлады. Заяўнікамі акцыі выступілі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Як паведамляе БелаПАН, чыноўнікі не патлумачылі прычыну забароны. Раней на пляцоўцы па вуліцы Арлоўскай пікеты дазваляліся.
Адзначым, што сацыял-дэмакраты збіраліся правесці акцыі 6-7 ліпеня і прымеркаваць іх да другіх угодкаў судовага працэсу над Казуліным.
Адзначым, што сацыял-дэмакраты збіраліся правесці акцыі 6-7 ліпеня і прымеркаваць іх да другіх угодкаў судовага працэсу над Казуліным.